Earnhardt Ganassi
Hendrick Motorsports
J. P. Monoya
Jamie McMurray
Jeff Gordon
Jimmie Johnson
Kevin Harvick
Las Vegas
Shelby American
Джымінатар вяртаецца!

Фото: Todd Warshaw/Getty Images
У мінулую нядзелю Джымі Джонсан перамог ужо ў другім з першых трох этапаў Кубку, і калі перамагчы ў папярэдняй гонцы яму дапамог удала праведзены піт-стоп, гэтым разам ніякіх сумневаў няма: пачатак сэзону для Джымі складаецца вельмі ўдала. Напрошваюцца пэўныя аналёгіі: у мінулым сэзоне Джонсан пачаў сэзон далёка ня так удала, але, тым ня менш, здолеў цягам сэзону скараціць адставанне ад супернікаў, патрапіць у Чейз і пераканаўча выйграць чарговы чэмпіянат. Что ж будзе зараз, калі Джымбот (як яго ў апошні час жартам клічуць нядобразычліўцы за, як ім здаецца, залішне бездакорны і абыякавы гоначны стыль) пачынае з двух перамог у трох гонках?
3-і этап Кубку NASCAR – Shelby American – прайшоў на трэку Las Vegas Motor Speedway, насуперак прагнозам аб паніжэньні наведвальнасці гонак NASCAR, пры перапоўненых трыбунах: на гонцы прысутнічала каля 150 тысяч заўзятараў.
З першых колаў гонку ўзначаліў партнэр Джонсана па камандзе Hendrick Motorsports і таксама 4-разовы ўладальнік Кубка Джэф Гордан, – ён жа быў і адным з асноўных прэтэндэнтаў на перамогу. Можна нават сказаць, што Гордан дамінаваў вялікую частку гонкі: ён правёў на першым месцы 218 з 267 колаў. Аднак за 34 колы да фінішу каманда Гордана прыняла рашэньне падчас піт-стопа зьмяніць толькі два кола, тады як на машыне Джонсана змянілі ўсе чатыры, што, як высвятлілася, вызначыла зыход гонкі. З-за больш доўгага піт-стопа Джонсан страціў толькі адну пазіцыю адносна Гордана і выйшаў на рэстарт на 3-ім месцы, і амаль адразу вярнуў сабе месца непасрэдна за лідарам.
Гордан з усіх сіл спрабаваў абараніць сваё лідарства, і на некаторы час на трэку разгарнулася цікавае пазыцыйнае дужанне. Але ўсё ж, відавочная перавага ў хуткасьці дазволіла Джонсану за 16 колаў да фінішу ўзначаліць гонку і атрымаць другую перамогу запар, а Гордан прапусціў наперад яшчэ і нястрымнага Кевіна Гарвіка, які зноў, як і тыдзень назад, прыйшоў да фінішу усьлед за Джонсанам. І зараз, дзякуючы стабільна высокім вынікам ва ўсіх апошніх гонках, менавіта Гарвік зьяўляецца лідарам агульнага заліку.
Адным з самых запамінальных момантаў гонкі стала сутыкненьне двух напарнікаў з каманды Earnhardt Ganassi Racing: Джэймі Макмюрэй, ідучы ў драфце ззаду Хуана-Пабла Мантоі, дапусціў памылку і ўрэзаўся ззаду ў машыну калюмбійца. Машыну Мантоі разгарнула папярок трасы, рушыла ўслед непазьбежнае сутыкненьне з машынай Джэймі, і на гэтым гонка скончылася для абодвух. Адразу пасіля гонкі Макмюрэй прынёс свае прабачэньні напарніку, які, як кажуць, спачатку быў проста ў шаленстве. Зрэшты, як прызнаўся сам Мантоя, інцыдэнт вычарпаны.
А для Джымі Джонсана гэтая перамога стала ўжо 49-ай у кар’еры. Наступная стане юбілейнай, 50-ай. Цікава, як доўга нам засталося чакаць? Шматлікія аналітыкі асьцерагаюцца, што гэты сэзон будзе мала чым адрознівацца ад папярэдняга ў пляне дамінавання Джонсана і каманды Hendrick у цэлым. Калі так, то ўжо на наступным тыдні Джымі можа адсьвяткваць свой вялікі юбілей: шанцы на гэта досыць вялікія. Праблема ў тым, што акрамя яго і яго каманды гэта сапраўды вялікае дасягненьне ці наўрад хтосьці ацэніць па вартасьці: занадта шмат асьцярог у апошні час выклікае яго дамінаваньне ў адмыслоўцаў і фанатаў гонак, якія жадалі бы для разнастайнасьці ўбачыць першым на фінішы кагосьці яшчэ.
Аляксандр Тундакоў
