48-ая перамога для #48

Фото: Al Pearce.

Фото: Al Pearce.

Джымі Джонсан здабыў сваю першую перамогу ў новым сэзоне на каліфарнійскім трэку Auto Club Speedway, які лічыцца яго хатняй трасай (Джымі нарадзіўся ў Паўднёвай Каліфорніі, у горадзе Эль Кахон).

Гэтая перамога стала для Джымі Джонсана 48-ай у кар’еры, і паколькі ён выступае ў NASCAR пад нумарам 48, можна сказаць, што для яго гэта яшчэ і добрая падстава адсьвяткаваць пазачарговы юбілей.

Акрамя таго, перамога на апошнім этапе вывяла Джымі Джонсана на 12 месца ў сьпісе гоншчыкаў з найбольшым лікам перамог за кар’еру. Гэтулькі жа перамог было ў Хэрба Томаса, чэмпіёна NASCAR 1951 і 1953 гадоў.

Першая гонка сэзону ў Дайтоне склалася для дзейснага чэмпіёна вельмі няўдала (ён завяршыў яе на 35 месцы), але ўжо на наступным этапе Джымі паказаў, што ён па-ранейшаму ў выдатнай форме і што абвешчаны ім паход за 5 тытулам, нажаль, ня жарт.

Вырашальны момант у гонцы наступіў на 225 коле, калі Джымі адправіўся на свой плянавы піт-стоп з 16 пазыцыі, як раз у той момант, калі на трасе зьявіліся жоўтыя сьцягі з-за развароту Брэда Кэсэлоўскі. Дзякуючы гэтаму выпадку, Джонсан выйшаў у лідары, у то час як астатнія гоншчыкі адправіліся на піт-стоп пад жоўтымі сьцягамі.

«Сёньня поспех была на нашым боку, – прызнаўся Джонсан. – Мы адправіліся на піт-стоп, і тут жа на трасе зьявіліся жоўтыя сьцягі, што дазволіла нам вярнуцца на трасу першымі. У нас былі праблемы з кіравальнасьцю ў другой палове гонкі. Мы прыкладалі высілкі, каб вярнуцца ў лідары, але наперадзе нас было шмат хуткіх хлопцаў, і мы ведалі, што нам будзе вельмі цяжка мінуць іх. Ня буду хаваць, той піт-стоп даў нам перавагў ў гонцы, і пасьля яго я імкнуўся імчаць, як вар’ят».

Тым ня менш, ззаду Джонсана засталося з дзясятак хуткіх супернікаў, якія былі здольныя навязаць яму дужаньне на апошніх колах. І сапраўды, за тры колы да канца гонкі Кэвіну Гарвіку атрымалася наблізіцца да Джонсана ўшчыльную. Гарвік тут жа распачаў спробу абыйсці Джонсана па высокай траекторыі, аднак, ня ўтрымаўшы машыну ў падступным 4 павароце, датыкнуўся вонкавай сьцяны і страціў хуткасьць. Зрэшты, адрыву, створанага падчас пагоні за лідарам, Кевіну хапіла, каб утрымаць другую пазыцыю на фінішы.

Трэцім у гонцы фінішаваў Джэф Бэртан. Перад апошнім рэстартам ён займаў 2 пазыцыю, але навязаць дужанне Джонсану так і не змог, а затым яшчэ і саступіў другое месца Гарвіку.

Напарнік Джонсана па камандзе Hendrick Motorsports, Марк Марцін стаў чацьвертым. У сьлед за ім да фінішу дашлі Джоўі Лагана і Курт Буш. Пераможца гонкі Daytona 500, Джэймі Макмюрей фінішаваў толькі сямнаццатым, нягледзячы на старт з поўла.

Аляксандр Тундакоў

finish line