Правілы гонак
Цяперашняя ачковая сістэма НАСКАР з невялікімі зьменамі дзейнічае з 1975 г. Пераможца атрымлівае 185 ачкоў, За другое месца даюць 175 ачкоў, далей, з другога па шостае з крокам у 5 ачкоў, з сёмага па 11 — з крокам у 4 ачкі, і з 12 месца з крокам у 3 ачкі, да апошняга, 43-га месца, за якое даецца 35 ачкоў. Аднак усяго ачкі ў залік уладальнікаў машын атрымліваюць 54 удзельнікі — 11 з тых, хто ня выйшаў на старт, але заняў у кваліфікацыі месца з 44 па 54, атрымліваюць ад 32 да 3 ачкоў. Акрамя таго, дадаткова даюцца 5 ачкоў кожнаму, хто змог пралідаравать цягам аднаго кола, а таксама 5 ачкоў таму, хто лідараваў больш за усіх.
У 2004 г. у Кубку ўведзеная сістэма «плэй-оф» — Пагоня за Кубкам (Chase for the Championship або проста “The Chase”). За дзесяць гонак да канца сэзону дванаццаць (да 2007 г. — 10) лепшых пілётаў на бягучы момант атрымліваюць па 5000 ачкоў наўзамен сваіх ранейшых вынікаў, і дадаткова па 10 ачкоў за кожную перамогу, здабытую ў папярэдняй частцы сезону. У пакінутых 10 гонках усе пілоты па ранейшым атрымліваюць ачкі, але дужацца за тытул можа толькі першы тузін.
Race Points
Cup Series
| Finish | Points | Finish | Points | Finish | Points | Finish | Points | Finish | Points | ||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 185 | 11 | 130 | 21 | 100 | 31 | 70 | 41 | 40 | ||||
| 2 | 170 | 12 | 127 | 22 | 97 | 32 | 67 | 42 | 37 | ||||
| 3 | 165 | 13 | 124 | 23 | 94 | 33 | 64 | 43 | 34 | ||||
| 4 | 160 | 14 | 121 | 24 | 91 | 34 | 61 | ||||||
| 5 | 155 | 15 | 118 | 25 | 88 | 35 | 58 | ||||||
| 6 | 150 | 16 | 115 | 26 | 85 | 36 | 55 | ||||||
| 7 | 146 | 17 | 112 | 27 | 82 | 37 | 52 | ||||||
| 8 | 142 | 18 | 109 | 28 | 79 | 38 | 49 | ||||||
| 9 | 138 | 19 | 106 | 29 | 76 | 39 | 46 | ||||||
| 10 | 134 | 20 | 103 | 30 | 73 | 40 | 43 |
За год у чэмпіянаце Sprint Cup праводзіцца 36 рэгулярных заліковых этапаў (усё, за выключэннем этапаў у Сонаме і Ўоткінс-Глэн, на авалах). Гэтак жа ў каляндары прысутнічае 2 пазазаліковыя, але вельмі прэстыжныя гонкі — Budweiser Shootout, які традыцыйна праводзіцца на знакамітым трэку Daytona International Speedway за тыдзень да 1-га этапу сэзону. У Budweiser Shootout прымаюць удзел толькі ўладальнікі поўлаў па выніках мінулага сэзону, а гэтак жа ўсе пераможцы Budweiser Shootout мінулых гадоў. 2-й пазазаліковай гонкай зьяўляецца Sprint All-Star, што праводзіцца на трэку Lowe’s Motor Speedway за тыдзень да самой доўгай гонкі сезону — Coca-Cola 600, — якая праводзіцца на тым жа трэку. У гонцы Sprint All-Star стартуюць усе пераможцы гонак мінулага сэзону, усе пераможцы Sprint All-Star мінулых гадоў, а гэтак жа пілёт, які перамог у галасаванні гледачоў. На шматлікія трасы серыя прыязджае двойчы ў год — увесну і ўвосень.
У каляндары таксама прысутнічаюць 4 «рэстрыктарныя» гонкі — гонкі на высакахуткасных супэрсьпідвэях Дайтона і Таладэга, 1 гонка на трасе ў Індыянапалісе, 2 гонкі на трохкутным супэрсьпідвэе ў Пакона, 6 гонак на 3 «шорт-трэках» — Брыстоль, Мартынсвіль, Рычманд.
Сток-кары носяць імёны сэрыйных аўтамабіляў, аднак не падобныя на іх нават вонкава. Рэглямант NASCAR па традыцыі трымаецца ў сакрэце, і яго могуць бачыць толькі ўдзельнікі, але некаторыя падрабязнасьці ўсё ж вядомыя. У аснове ляжыць трубчастая сталёвая рама. Заводы (цяпер гэта — Dodge, Ford, Chevrolet і Toyota) пастаўляюць камандам толькі блокі цыліндраў, капот і дах — усё астатняе каманды будуюць самі.
На ўсіх сток-карах усталяваныя V8 працоўным аб’ёмам 5,87 л, канфігурацыя якіх не змяняецца з 60-х гадоў мінулага стагоддзі — выкарыстоўваецца чыгунны блок цыліндраў, ніжні разьмерквал і карбюратары. Скрынка перадач мае чатыры прыступкі, аднак на авальных трасах перадачы неабходна перамыкаць толькі пры заездах на піт-стопы і пры руху пад пэйскарам. У 2007 годзе вышэйшы дывізіён NASCAR пачаў пераход на Аўтамабілі Будучыні (Car of Tomorrow). У 2007 году такія машыны выкарыстоўваліся толькі на кароткіх авалах (да 1,33 мілі), з 2008 гады CoT выкарыстоўваюцца на ўсіх этапах.
На аўтамабілях Car of Tomorrow рухавікі выкананыя па яшчэ больш жорсткім спэцыфікацыям, з фіксаванай адлегласьцю паміж цыліндрамі, што робіць іх фактычна аднолькавымі. Аднак аддача іх засталася ранейшай — ніжнявальны бэнзынавы V8 аб’ёмам 5,87 л магутнасцю каля 770 л.с. Кузаў вышэй, шырэй і даўжэй (база складае 110 цаляў або 2794 мм), сьпераду з’явіўся рэгуляваны сплітар (на «клясычных» машынах пярэдні бампер павінен быць строга вертыкальным), а ззаду замест велізарнага спойлера зьявілася антыкрыло. Такая канфігурацыя дае ўдзельнікам большы дыяпазон аэрадынамічных налад, і павінна кампэнсаваць адмову ад «спецыялізаваных» машын (цяпер каманды будуюць тры тыпу машын: для хуткіх трэкаў, павольных і трас еўрапейскага тыпу). Акрамя таго, па разліках арганізатараў, новая форма кузава дазволіць павялічыць колькасць абгонаў у гонках. Яшчэ большая ўвага была нададзена бясьпецы, павялічаныя энэргапаглынаючыя зоны, а гоншчык сядзіць яшчэ бліжэй да цэнтра. З увядзеньнем CoT на поўнай аснове ў 2008 г. зьявілася яшчэ больш супернікаў CoT. Вядома аварыя Майкла Макдаўэла ў Тэхасе 6 красавіка 2008 зьняла ўсе пытаньні аб тым, ці зьмяніўся ўзровень бясьпекі пілота ў CoT. Але ў той жа час праблемы з покрыўкамі на Трасе Індыянапаліс Мотар Спідвэй, якія прывялі да таго, што асацыяцыя прыняла рашэньне выкідваць тэхнічны жоўты сцяг кожныя 15-18 кругоў, звязаныя менавіта са спецыфікай канструкцыі CoT. Гэтак жа CoT не змаглі забяспечыць адной з галоўных сваіх задач — скарачэньня выдаткаў у сувязі з унівэрсальнасьцю шасі.
