Гісторыя гонак

У 1920-х і 1930-х, Дейтона Біч (Daytona Beach) стаў вядомым як месца ўсталяваньня сусветных рэкордаў хуткасьці на зямлі, выцясьняючы Францыю і Бэльгію як упадабаныя месцазнаходжаньні для рэкордаў, з 8 паслядоўна ўсталяванымі сусьветнымі рэкордамі паміж 1927 і 1935. Пасьля гістарычнай гонкі паміж Рэнсомом Олдсом (Ransom Olds) і Аляксандрам Винтоном (Alexander Winton) у 1903, бераг стаў мекай для імклівых энтузіястаў, і пятнаццаць рэкордаў былі ўсталяваныя на тым, што стала трасай Дейтона Біч на 1905-1935 гады. Да таго часу, калі саляныя раўніны Боннэвіля (Bonneville Salt Flats) сталі галоўным месцазнаходжаньнем для дасягненьня рэкордаў хуткасьці, у 1936 г., Дейтона Біч стаў сінонімам хуткіх аўтамабіляў. Кіроўцы імчаліся па 1.5 – 2-мільнай (3.2-кіламетровай) палосцы берага падобнай на фінішную прамую і пляжнай шашы A1A.

Гонкі на серыйны аўтамабілях (stock car) у Злучаных Штатах бяруць свой пачатак у бутлегерстве падчас Сухога закона, калі кіроўцы перавозілі кантрабандны віскі, зроблены ў мясцовасьці Апалач (Appalachia) Злучаных Штатаў. Бутлегеры павінны былі разьмеркаваць свае незаконныя прадукты, і яны, як правіла, выкарыстоўвалі маленькія, хуткія транспартныя сродкі, каб лепш ухіліцца ад паліцыі. Шматлікія з кіроўцаў зьмянялі свае аўтамабілі для лепшай хуткасці і кіравальнасьці, а таксама павялічанай грузаёмістасьці, і некаторыя з іх закахаліся ганяць па звілістых горных дарогах. Адна з галоўных ‘палос’ у Ноксвіле, Тэннэсі (Knoxville, Tennessee), сталася кропкай прыцягненьня для імклівых кіроўцаў кантрабандыстаў.

Адмена Сухога закона ў 1933 адзначылася канцом часткі прадпрыемстваў такога кшталту, але да таго часу Паўднёўцы разьвілі густ да самагонкі (moonshine), і шматлікія кіроўцы працягвалі свае справа (т. зв. “runnin’ shine”). На гэты раз, у мэтах ухіленьня ад “пабораў” тых, хто спрабаваў абкласьці падаткам іх апэрацыі. Аўтамабілі працягвалі паляпшацца, і канец 1940-ых адзначыўся пачаткам гонак з удзелам гэтых аўтамабіляў, як для гонару, так і для прыбытку. Гэтыя гонкі былі папулярнай забаўкай у сельскіх Паўднёвых штатах, і яны найболей блізка звязаныя з вобласьцю Графства Вілкес Wilkes County штата Паўночнай Караліны. У большасьці гонак у тыя дні ўдзельнічалі менавіта “дапрацаваныя” аўтамабілі: канструкцыя звычайных вулічных аўтатранспартных сродкаў была аблегчаная і ўзмоцненая.

Значныя моманты гісторыі гонак на серыйных аўтамабілях звязаныя з імёнамі такіх людзей, як Вільям Франс старэйшы (William France, Sr.), Эрвін “Гарматнае ядро” Бэкер (Erwin “Cannonball” Baker), Боб “Баркі” Баркхімер (Bob “Barky” Barkhimer).

Да 70-х гадоў гонкі прайшлі шлях развіцьця да Агульнанацыянальных спаборніцтваў.