26.12.2009

Эмпорыя ўшанавала пілёта NASCAR Боўаэра, назваўшы вуліцу ў яго гонар

Пілёт НАСКАР Клінт Боўаэр ахвяраваў і прыцягнуў тысячы даляраў на карысьць свайго роднага мястэчка ў Канзасе, і зараз Эмпорыя выказала яму сваю падзяку.
Гоначная кар’ера Боўаэра пачалася з практыцы на трасе ў Flint Hills Towing на вуліцы Грэм у Эмпорыі. У сераду горад адкрыў памятны знак, дадаўшы вуліцы ганаровы назоў бульвара Клінта Боўаэра.

22.12.2009

Эрнхард трохі раўнівая ў стаўленьні да набытку

Кэлі Эрнхард прызнаецца, што камфортна сябе адчувае на месцы суўладальніцы JR Motorsports і што менавіта яна была рухаючай сілай у справе прыняцьця ў каманду Данікі Патрык. Фота Nascar.com
Калі б гісторыя прыняла іншы паварот пару гадоў назад, чалавек, які быў ініцыятарам пераходу Данікі, мог сам стаць самой знакамітай жанчынай-гоншчыцай у Наскар. Так што несумнеўна, Кэлі Эрнхард [...]

21.12.2009

Даніка Патрык дэбютуе ў НАСКАР!

У наступным годзе сэкс-зорка аўтаспорту Даніка Патрык дэбютуе ў NASCAR.

01.12.2009

Ярна Трулі аб сваіх плянах

Як адзначалася, Ярна Трулі нядаўна правёў шэраг тэстаў у NASCAR у складзе каманды Майкла Ўолтрыпа. Італьянец быў задаволены выпрабаваньнямі, а таксама паведаміў, што бліжэйшым часам ён абвесьціць аб сваіх плянах на будучыню.

26.11.2009

Агляд вынікаў сэзону 2009 NASCAR Sprint Cup

Такім чынам, пераможцам сэзону 2009 стаў Джымі Джонсан, які заваяваў гістарычны чацьверты тытул ў чатырох паслядоўных сэзонах. Да апошняга моманту цяплілася надзея ў Марку Марціне, вэтэране гонак НАСКАР (гэта быў яго 27 сэзон у Sprint Cup, дэбют у якасьці пілёта/уладальніка адбыўся ў далёкім 1981 годзе). Нажаль, за такую багатую кар’еру Марк так і ня стаў [...]

23.11.2009

Фінальная гонка сэзону 2009 Sprint Cup

Джымі Джонсан з калекцыяй з 4-х пасьлядоўна заваяваных кубкаў.
Адрыў лідэра ў больш за сотню пойнтаў перад гонкай на Homestead-Miami Speedway абумовіў лёс тытула 2009. Марку Марціну неабходна было прыходзіць першым і спадзявацца на эпічны правал Джымі Джонсана. Але гэтага не адбылося. Джымі ўпэўнена правёў фінальную гонку і ўмацаваў адрыў у пойнтах, заваяваў свой чацьвёрты тытул [...]

23.11.2009

Чацьверты запар: Джымі Джонсан заваяваў тытул!

Фота: трансляцыя тэлеканалу ABC.
2006, 2007, 2008, 2009!!! Упершыню ў гісторыі NASCAR Srint Cup пілёт стаў уладаць чатырма тытуламі, заваяванымі запар.
Падрабязнасьці пазьней на сайце.

22.11.2009

Пілёты Формулы 1 з цікавасьцю глядзяць на NASCAR

Пілёт Формулы 1 і каманды Red Bull Сэбасц’ян Фэтэль упершыню наведаў этап сэрыі NASCAR.
Фэтэль пабываў на Homestead-Miami Speedway у Маямі, каб паглядзець гонку сэрыі Nationwide. Таксама немец сустрэўся са сваім былым калегам Хуанам-Пабла Мантояй.

22.11.2009

Кайлу і цэлага Nationwide’а мала

Кайл Буш выйграў сэрыю Nationwide, калі над трасай Ford 300 ускінуўся зялёны сьцяг, і Кайл жа пакінуў Карла Эдвардса назіраць за сваім заднім бамперам ў фінішным павароце, каб выйграць гонку ў дзявяты раз у сэзоне! Віншуем!

22.11.2009

Live: заключная гонка сэрыі Nationwide

Кайл Буш датэрмінова заваяваў тытул чэмпіёна 2009 Nationwide Series, маючы перад апошняй гонкай зачын у 190 пойнтаў. Тым ня менш, гонка Ford 300 ня будзе лёгкай для супернікаў Кайла: яна ў гэтую хвіліну ідзе поўным ходам, і Кайлаў Буш ідзе наперадзе, сьледам за ім Карл Эдвардс. Працягваем сачыць за прамой трансляцыяй!