News

16.02.2009

Livetiming Daytona 500

Жоўты сьцяг на 124 крузе зьмяніў шмат: Эрнхард “злавіў” машыну Вікера, прывёўшы да аварыі з удзелам 10 машын. Гэта стаў апошні круг Кайла Буша. На 146 крузе лідарства захоплівае Мэт Кенсэт. І ужо не выпускае з рук свой посьпех да чырвонага сьцяга на 152 крузе (6:33 p.m. ET): дождж сказаў сваё важкае слова.

16.02.2009

Livetiming Daytona 500

Кола 101 — гонка адбылася і дасягнула свайго экватару. Лідар не зьмяніўся.

16.02.2009

Livetiming Daytona 500

На 82 коле Кайлу Бушу ўдаецца вырвацца першым з піт-роўда пасьля жоўтага сьцягу.

16.02.2009

Livetiming Daytona 500

Па двух палосах вядзецца актыўнае дужаньне за лідарства. На 70-м коле Джэф Гордан вырваўся на першае месца са зьнешняга кола з датыканьнем машыны Кайла Буша.

16.02.2009

Livetiming Daytona 500

Lap 59 — Зялёны сьцяг:
1. Tony Stewart
2. Kyle Busch
3. Jeff Gordon
4. Carl Edwards
5. A.J. Allmendinger

16.02.2009

Livetiming Daytona 500

Па выніках 37 колаў лідзіруе Кайл Буш (#18)! Глядзець першую дзясятку:

15.02.2009

Daytona International Speedway 2009

Пасьля двух месяцаў чаканьня… яшчэ раз чаканьня… і яшчэ болей чаканьня… Sprint Cup Series вяртаецца да нас у гэтую нядзелю. Зьнясільваючы заезд Daytona 500 стартуе ў 3:30 апоўдні ET (Eastern Time) – а дзявятай вечара па Менску.

15.02.2009

Кайл Буш і Джэф Гордан выйгралі Gatorade Duels

Стартавая рашотка «500 міль Дайтоны» вызначаецца ў два этапы. У кваліфікацыі становяцца вядомыя ўладальнікі толькі двух першых пазыцый з 43-х. Поул ужо быў у кішэні ў Марціна Труэкса (Martin Truex), другое месца – у Марка Марціна (Mark Martin), абодва езьдзяць на аўтамабілях Chevrolet Impala.

15.02.2009

На шляху да Sprint Cup 2009

Дзесяцігадовая варажнеча «формульных» сэрый CART/Champcar і IRL IndyCar сталася для амерыканскіх формул стратай часткі прыхільнікаў. Шматлікія з іх зьвярнулі сваю ўвагу на гонкі NASCAR, дзе спаборнічаюць на «сток-карах» (гэта прататыпы з маторамі V8 5,87 л). У пэлатоне з 43 машын дужаньне выключна шчыльнае, а імя пераможца невядома да самога фінішу. Акрамя гэтага, відовішчнасьць падвышаюць шматлікія [...]

15.02.2009

Мантоя: «Каманда чакае ад мяне трапленьня ў тузін лепшых»

Пераможца сямі Гран Пры Формула-1, Хуан-Пабла Мантоя (Juan Pablo Monoya), рыхтуецца да свайго трэцяга поўнага сезону ў амерыканскім чэмпіянаце сток-караў NASCAR Sprint Cup.