Карцікяян можа перайсьці ў NASCAR

narain_karthikeyan
Былы пілёт «Формулы-1» Нараін Карцікяян можа ў хуткім часе пачаць выступы ў NASCAR. Паводле заявы самога гоншчыка, ён ужо паўдзельнічаў у тэстах адной з каманд.

«Я правёў тэсты за Starbeast тры дні назад у Дайтоне. Пакуль нічога ня вызначана, у мяне шмат прапановаў і варыянтаў», – цытуе Карцікяяна Reuters.

Карцікяян стаў першым індыйскім гоншчыкам у «Формуле-1». У 2005 годзе ён выступаў за «Джордан» і скончыў сэзон з 5 пойнтамі, заняўшы чацьверты радок на гран-пры Злучаных Штатаў. Другую палову 2009 году ён правёў у эўрапэйскай сэрыі Лё-Ман.

finish line