Auto Club 500
Carl Edwards
Fontana
J. P. Montoya
Jamie McMurray
Jimmie Johnson
Matt Kenseth
Sprint Cup
МакМюрэй на поўле, а будучы бацька Карл Эдвардс не адыходзіць ад тэлефона ў чаканьні званка
Джэймі МакМюрэй стаў уладальнікам Coors Light Pole Award за Auto Club 500. Фота Getty Images
Уладальнікам поўла стаў трыўмфатар Дайтоны Джэймі МакМюрэй. Ён паказаў на крузе хуткасьць 183.744 міляў за гадзіну (кола за 39.185 сэкундаў) і абыйшоў партнэра па камандзе Earnhardt Ganassi Racing Хуана Пабла Мантою (183.477 міляў/г) ў дужаньні за першую стартавую пазыцыю на гонцы Auto Club 500, другой гонцы сэзону Sprint Cup.
Будучы бацька Карл Эдвардс не адыходзіць ад тэлефона ў чаканьні званка. Раптам тэлефон званіць, усе накіроўваюць свой погляд на Карла. “Усяго толькі бухгальтар”, — сцішвае пілот Sprint Cup.
Жонка гоншчыка знаходзіцца дома ў Каламбіі, Місуры, і рыхтуецца нарадзіць дзіця. У гэты ж час Карл Эдвардс знаходзіцца ў паўкантынэнце ад дому, рыхтуючыся вывесьці свой кар №99 на нядзельнай гонцы на Auto Club Speedway.
“Мой самалёт стаіць запраўленым, і готаў паляцець, як толькі яна патэлефануе мне”, — сказаў Карл у пятніцу.
Эрык Дарнэл, які ганяў у мінулым сэзоне ў сэрыі Нэйшнвайд за каманду Roush Fenway Racing, у поўнай гатовасьці замяніць Карла ў любую хвіліну.
Цікавым зьяўляецца таксама факт, што з васьмі апошніх гонак у Фантане ў шасьці перамогу атрымлівалі Кэнсэт і Джонсан.
Lineup
| Pos. | Driver | Make |
|---|---|---|
| 1. | Jamie McMurray | Chevrolet |
| 2. | Juan Montoya | Chevrolet |
| 3. | Clint Bowyer | Chevrolet |
| 4. | Kasey Kahne | Ford |
| 5. | Dave Blaney | Toyota |
| 6. | Kevin Harvick | Chevrolet |
| 7. | Jimmie Johnson | Chevrolet |
| 8. | Sam Hornish Jr. | Dodge |
| 9. | Kyle Busch | Toyota |
| 10. | Mark Martin | Chevrolet |
