Браты Буш выйгралі поўл у Лас Вегасе

kyle540
Кайл Буш выйграл поўл, але стартаваць будзе ня першым.

І хто пасля суботняй кваліфікацыі будзе казаць, што хатнія сьцены не дапамагаюць? :)

Браты Кайл і Курт Буш выйгралі кваліфікацыю на хатняй трасе ў Лас Вегасе. Пры гэтым 12 гоншчыкаў пабілі рэкорды трасы! Кайл зрабіў лепшы круг за 29.033 сэкунд (185.995 mph), Курт за 29.078 сэкунд (185.707 mph).

Тым ня менш браты ня будуць стартаваць побач. З-за замены рухавіка на пятніцкай практыцы, Кайл змушаны будзе апусціцца.

Мэт Кенсэт з-за выбуху будзе стартаваць толькі 40-м, паставіўшы свой магчымы 3-за-3 рэкорд пад пагрозу: ніхто не выйграваў Лас Вегас, стартуючы ніжэй за 25-ю пазіцыю.

Фота: Nascar.com

finish line