Тоні Сьцюарт у пяты раз становіцца лепшым на Glen

Гонка вызначылася таксама відовішчнай аварыяй, якая прывяла да зьяўленьня чырвонага сцягу на 63 крузе і прыпынку спаборніцтва на 20 хвілінаў.
Пасьля аднаўленьня кароткачасова ў лідары вырваўся Кайл Буш, які скончыў гонку на чацвёртым месцы. Для Кайла, пасьпяховага выступоўцы ў спадарожных сэрыях NASCAR, зараз вельмі востра паўстала пытаньне аб патрапленьні ў этап “Пагоні”. За пакінутыя дзьве гонкі перад ім задача адыграць 58-ы поінты розніцы ў Мэта Кэнсэта, які цяпер ідзе 12-м.
Фота Nascar.com
