Мантоя: «Каманда чакае ад мяне трапленьня ў тузін лепшых»

Juan Pablo MontoyaПераможца сямі Гран Пры Формула-1, Хуан-Пабла Мантоя (Juan Pablo Monoya), рыхтуецца да свайго трэцяга поўнага сезону ў амерыканскім чэмпіянаце сток-караў NASCAR Sprint Cup.

Калумбіец пакінуў каманду Ф-1 McLaren у сярэдзіне 2006 года, падпісаўшы кантракт з калектывам Chip Ganassi Racing на выступы ў гонках NASCAR.

У сезоне-2007 Мантоя пяць разоў патрапіў у дзясятку лепшых, адзін раз выйграў (на «неавальнай» трасе ў Сономе) і фінішаваў другім у Індыянапалісе. Па выніках чэмпіянату ён заняў 20-е месца. А вось 2008-й склаўся для калумбійца складаней: тры трапленьні ў TOP-10, адно другое месца (на супэрсьпідвэе ў Талладеге) і 25-я пазіцыя ў выніковай класіфікацыі.

У маючым быць розыгрышы Кубка Sprint каманда і Мfнтоя разлічваюць падужацца за тытул. Для гэтага ім трэба па выніках першых 26-ці гонак патрапіць у тузін лепшых, каб на 10-ці фінальных этапах удзельнічаць у «Пагоні за кубкам» (Chase for the Cup).

«Каманда жадае, каб я і Марцін Труэкс дужаліся ў першых шэрагах і прэтэндавалі на ўдзел у «пагоні». Я думаю, што сёлета гэта будзе рэальна. Спадзяюся, у будучыні сезоне не будзе складанасцяў, як у мінулым: зьмен шэф-механікаў і іншых непрыемнасьцяў», – сказаў Хуан-Пабла ў інтэрв’ю брытанскаму часопісу Autosport.

Каб перажыць фінансавы крызіс каманда Chip Ganassi Racing аб’ядналася з Dale Earnhardt Inc. Зараз калектыў будзе звацца Earnhardt Ganassi Racing, і замест аўтамабіля Dodge Charger Мантоя паедзе на Chevrolet Impala, чэмпіёнскай машыне двух апошніх гадоў.

Фота: NASCAR
Крыніца: auto-sport.ru

finish line

ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software