Livetiming Atlanta / 4

Курт Буш працягвае ўпэўнена лідыраваць да 206 круга. Толькі на 191 ненадоўга першым становіцца Марцін Труэ мал., але адпраўляецца ў піты на наступным крузе.

На 204 паказаны жоўты сьцяг: Сэм Хорніш мал. удараецца ў сьцяну, яго адкідае на трэк перад Білам Эліатам. У абодвух значныя пашкоджаньні, яны накіроўваюцца ў гаражы.

Круг 205: лідэры ў пітах.

Круг 206 — Зьмена лідэра: Джэф Гордан выйграе, выязджаючы з піт роўда. Адстаўшыя машыны таксама заязджаюць на піт роўд.

finish line