Джонсан перамагае не без дапамогі Мантоі

jjohnson.indy.story.540 Джымі Джонсан не парушыў традыцыю Брык’ярду: пераможца цалуе трыўмфальныя цагліны. Фота Nascar.com

Джонсан не прамінуў скарыстацца штрафам за разгон на пітроўдзе Мантоі, які дамінаваў на той момант, а пасьля пакінуў не ў спраў і свайго напарніка па камандзе Марка Марціна. Чарговы рэстарт за 24 колаў да фінішу Джымі скарыстаў на поўніцу: па вонкавай траекторыі абыйшоў Марка, які, несумнеўна, меў усе падставы спадзявацца на перамогу. Джонсан стаў першым пілётам, які здолеў перамагчы на трасе Indianapolis Motor Speedway два годы запар. Да таго ж, гэта яго трэцяя перамога тут за чатыры годы.

Па ходзе гонкі Хуан Пабла Мантоя лідыраваў 116 колаў — у два разы больш, чым 57 колаў лідарства, што ён здолеў зарабіць за ўсё свае папярэднія 92 стартаў ў Cup сэрыі. Тым ня менш, на фінішы ён быў толькі 11-м. Лідар заліку Тоні Сьцюарт замкнуў пастамент. За 6 гонак да пачатку Пагоні, які заплянаваны на 12 верасьня, ён апярэджвае Джымі на 192 поінты.

finish line