Кайл Буш і Джэф Гордан выйгралі Gatorade Duels
Стартавая рашотка «500 міль Дайтоны» вызначаецца ў два этапы. У кваліфікацыі становяцца вядомыя ўладальнікі толькі двух першых пазыцый з 43-х. Поул ужо быў у кішэні ў Марціна Труэкса (Martin Truex), другое месца – у Марка Марціна (Mark Martin), абодва езьдзяць на аўтамабілях Chevrolet Impala.
Астатнія пазыцыі разьмяркоўваюцца па выніках двух 150-мільных кваліфікацыйных гонак Gatorade Duels. Пілётаў разьбіваюць на дзьве роўных групы. Гоншчыкі першай у адпаведнасці з фінішнымі вынікамі свайго заезду Gatorade Duels займаюць на старце няцотныя месцы, гоншчыкі другой групы – цотныя.
Першую гонку Gatorade Duel выйграў чатырохразовы чэмпіён Джэф Гордан (Jeff Gordon) на Chevrolet Impala.
У другім заезьдзе перамог 23-летні Кайл Буш (Kyle Busch) на аўтамабілі Toyota Camry.
У першым «двубоі» на высокім чацвёртым месцы фінішаваў 18-летні пачатковец Джоі Лагана, выступоўца за каманду Joe Gibbs Racing. У другім – на гэтай жа пазіцыі скончыў заезд экс-пілот Ф-1 Хуан-Пабла Мантоя (Juan Pablo Montoya). У «пяцісотцы» калумбіец будзе стартаваць восьмым. Іншы былы гоншчык Формулы-1, Скотт Снід (Scott Speed), пачне гонку Daytona 500 з 38-го месцы, паколькі ў сваім кваліфікацыйным заезьдзе прыехаў на фініш 25-м.
Фота: NASCAR
Крыніца: auto-sport.ru
