Carl Edwards
Jimmie Johnson
Juan Montoya
Kasey Kahne
Kyle Busch
Mark Martin
Matt Kenseth
RuNASCAR
Scott Speed
Season's end
Tony Stewart
Агляд вынікаў сэзону 2009 NASCAR Sprint Cup
Такім чынам, пераможцам сэзону 2009 стаў Джымі Джонсан, які заваяваў гістарычны чацьверты тытул ў чатырох паслядоўных сэзонах. Да апошняга моманту цяплілася надзея ў Марку Марціне, вэтэране гонак НАСКАР (гэта быў яго 27 сэзон у Sprint Cup, дэбют у якасьці пілёта/уладальніка адбыўся ў далёкім 1981 годзе). Нажаль, за такую багатую кар’еру Марк так і ня стаў уладальнікам Кубка, хоць ня раз прыходзіў да фінішу сэзону другім, ушчыльную падбіраючыся да запаветнага тытулу. Джэф Гордан быў трэцім. Істотны факт, усе тры лідэры сэзону 2009 — з каманды Хеэдрык Мотарспортс.
Варта вылучыць Хуана Пабла Мантою, які сёлета ясна даў зразумець усім, што гатовы дужацца за тытул. Ды і ня толькі за тытул — за кожную пазыцыю. 6-е месца перад заключнай гонкай і 8-е ў выніку.
Расчараваньнем для шматлікіх стала нетрапленьне ў Пагоню Кайла Буша. Тым ня менш аматарам ёсьць завошта дзякаваць Кайлу, прытым не толькі ў сэрыі Sprint Cup, але і ў Nationwide і Camping World Truck. Сярод іх, вядома жа, за выйграны кубак Nationwide.
У асноўнай сэрыі ў Буша было 4 перамогі, 9 топ-5 і 13 топ-5. Сьледам за ім, на 14-й, пазыцыі разьмясьціўся яго таварыш па “няшчасьцю” Мэт Кэнсэт, у якога таксама ёсьць чым пахваліцца: 2 перамогі, 7 топ-5 і 12 топ-5. Варта адзначыць, што па гэтых паказчыках яны вышэйшыя за шэраг гоншчыкаў з Пагоні, у якіх і зусім не было подыюмаў. Стабільнасьць.
Адзіным топ-5 адзначыўся за ўвесь год легіянер з Формулы 1 Скот Сьпід… У яго 35-я пазыцыя.
Што жа прынясе нам новы сэзон 2010? Якія высновы зробяць і карэктывы ў свае стратэгіі прыўнясуць каманды? Хутка пабачым! :)
