За квач з покрыўкай – адхіленьне на 4 гонкі
Джымі Ўоттс, чалец каманды No. 47 у Sprint Cup сэрыі, быў адхілены на наступныя чатыры гонкі (да 22 красавіка) за парушэньне правілаў падчас апошняй гонкі на трасе Антланта Мотар Сьпідвэй.
Уоттс быў абвінавачаны ў парушэньні Section 12-1 (дзеяньні, якія нясуць небясьпеку гонкам) і 9-15-U (чалец каманды ні дзеля якой прычыны ня мае права выходзіць на трэк падчас гонак пад зялёным альбо язды пад жоўтым або чырвоным сьцягам, калі іншае не паказана з боку адміністрацыі NASCAR). Яму прызначаны выпрабавальны тэрмін да 31 сьнежня.
У дадатак, Фрэнку Кэрру, капітану каманды быў таксама прызначаны выпрабавальны тэрмін да 31 сьнежня паводле паставновы, згодна якой шэф каманды нясе адказнасьць за дзеяньні яе чальцоў.
Нагадаем, на 67 крузе Уоттс, запраўшчык каманды Marcos Ambrose, пусціўся ў дагонку за покрыўкай, якая пакацілася на траўнік поруч павароту падчас пітстопаў пад зялёным сьцягам. NASCAR была змушаная падняць жоўты сьцяг небяспекі, з-за чаго вялікая частка гоншчыкаў апынулася ў “пастцы”, згубіўшы круг.
