Эмпорыя ўшанавала пілёта NASCAR Боўаэра, назваўшы вуліцу ў яго гонар

Пілёт НАСКАР Клінт Боўаэр ахвяраваў і прыцягнуў тысячы даляраў на карысьць свайго роднага мястэчка ў Канзасе, і зараз Эмпорыя выказала яму сваю падзяку.
Гоначная кар’ера Боўаэра пачалася з практыцы на трасе ў Flint Hills Towing на вуліцы Грэм у Эмпорыі. У сераду горад адкрыў памятны знак, дадаўшы вуліцы ганаровы назоў бульвара Клінта Боўаэра.
Клінт выказаў сваю падзяку жыхарам горада за такі знак павагі да сабе: “Вельмі прыемна ўспомніць, калі гэта было, дзе ўсё гэта пачалося, і ўбачыць сваё імя на вуліцы Грэм. Гэта такая важная вуліца для мяне і маёй сям’і, гэта вельмі шмат значыць для мяне. Я люблю гэты горад. Няма людзей лепей за тых, што жывуць тут, у Эмпорыі.”
Два гады назад Боўаэр стварыў “Фонд 79″ сумесна з Фондам мясцовай супольнасьці Эмпорыі каб дапамагчы гораду і людзям, якія жывуць у нястачы. Фонд дапамог гораду ажыцьцявіць праект па ачыстцы, спансаваў гарадскую раду мастацтваў, а ў гэтым месяцы забясьпечыў 20 калядных ёлак для сем’яў Эмпорыі і абутак для 85 дзяцей, залічаных у праграму Big Brothers Big Sisters.
Хоць Боўаэр славіцца як кіроўца, каб дапамагчы стварыць “Фонд 79″ ён паглядзеў на іншы спорт – Гольф. Дабрачынны турнір па гольфе і аўкцыён, арганізаваны ў 2008 годзе прынёс каля $ 160.000, сёлета гэтая падзея прыцягнула $ 250.000.
Боўаэр і Рады дырэктараў “Фонду 79″ глядзяць у будучыню і плянуюць пераканацца, што Фонд зможа дапамагчы столькім людзям, колькім магчыма.
