Дні Браяна Вікерса ў Мічыгане
Ці сваручыся з Кайлам Бушам у Нацыянальнай сэрыі, ці пакідаючы ўсіх прасьледавальнікаў ззаду ў гонцы Спрынт кап, — Браян Вікерс правёў запамінальны ўікэнд у Мічыгане. Фота Nascar.com
Каму яшчэ трэба ехаць на хлапечнік у Лас Вэгас, каб правесьці па-вар’яцку і бурныя выходныя, напоўненыя запамінальнымі падзеямі?
Браян Вікерс выпрабаваў усё гэта не пакідаючы па-сталаму спакойнага штату Мічыган. :) Ён зарабіў свой шосты за кар’еру поўл у Sprint Cup у пятніцу; заняў другое месца ў суботняй гонцы сэрыі Nationwide, пасьля якой атрымаў на гарэхі ад Кайла Буша; а ў завяршэньне — выйграў нядзельную Cup гонку Carfax 400 перад вачыма ‘ля 100,000 захопленых фанатаў на трэку Michigan International Speedway.
Вяртаючыся зараз да падзеяў суботы, Кайл Буш прарываўся ў лідары на фінальным коле, аднак Браян быў надзвычай рашуча накіраваны на перамогу. У выніку ён так цьвёрда прэсынгаваў свайго апанэнта, што калі Кайл вышаў наперад, Браян прымусіў яго зрушыцца практычна да траўніка пад пагрозай дотыку машын. Гэтым і скарыстаўся Брэд Кесэлоўскі, які вынырнуў перад гэтым літаральна з ніадкуль я пакінуў не ў спраў дуэлянтаў. Пасля гонкі Кайл назваў Браяна “ідыётам”, і толькі калегі па камандзе, якія падаспелі, змаглі адвесці яго на бяспечную для Вікерса адлегласьць.
