З надзеяй на лепшую спробу

gordon540

Летась спатканьне Джэфа Гордана з трасай у Лас Вегасе скончылася ў кузаве карэты хуткай дапамогі. Аднак тая гонка не мінула для яго дарма. :) Ды і не толькі для яго — у сувязі з той аварыяй, NASCAR пайшла на ўвядзеньне дадатковых мераў бясьпекі: быў прадстаўлены адмысловы бар’ер з сталі і пенаматар’яла, усталяваны на ўсёй працягласьці трасы.

Траса стала лепш. Заўзятару вераць, Гордан – таксама стаў. Джэф Гордан, чатырохразовы чэмпіён сэрыі Cup, усё ніяк ня можа абвыкнуць да сваёй новай машыны, два гады ня ведае перамог у заліковых гонках.

Што ж, перамога над Лас Вегасам — выдатны матыватар, Джэф :)

Фота: Nascar.com

finish line