08.03.2010
Гонка працягвалася 341 колы замест заплянаваных 325 і запомнілася напалам дужаньня і аварыямі, якія захаплялі дух.
1. Курт Буш
2. Мэт Кэнсэт
3. Хуан Пабла Мантоя.
Падрабязнасьці гонкі пазьней на нашым сайце!
07.03.2010
Сочым за прамой трансляцыяй гонкі разам — http://nascarnews.ru/broadcast!
07.03.2010
Гонка пачалася са зьмены лідара на самім першым коле: Кайл Буш падняўся з другой пазыцыі на першую.
Па стане на 5-ы круг пяцёрка лідараў выглядае наступным чынам:
1. Kyle Busch
2. Dale Earnhardt Jr. + 0.587
3. Juan Pablo Montoya + 1.332
4. Kasey Kahne + 1.793
5. Mark Martin + 2.449
05.03.2010
У мінулую нядзелю Джымі Джонсан перамог ужо ў другім з першых трох этапаў Кубку, і калі перамагчы ў папярэдняй гонцы яму дапамог удала праведзены піт-стоп, гэтым разам ніякіх сумневаў няма: пачатак сэзону для Джымі складаецца вельмі ўдала. Напрошваюцца пэўныя аналёгіі: у мінулым сэзоне Джонсан пачаў сэзон далёка ня так удала, але, тым ня менш, здолеў [...]
26.02.2010
Джымі Джонсан здабыў сваю першую перамогу ў новым сэзоне на каліфарнійскім трэку Auto Club Speedway, які лічыцца яго хатняй трасай (Джымі нарадзіўся ў Паўднёвай Каліфорніі, у горадзе Эль Кахон).
Гэтая перамога стала для Джымі Джонсана 48-ай у кар’еры, і паколькі ён выступае ў NASCAR пад нумарам 48, можна сказаць, што для яго гэта яшчэ і добрая [...]
22.02.2010
Джэймі МакМюрэй стаў уладальнікам Coors Light Pole Award за Auto Club 500. Фота Getty Images
Уладальнікам поўла стаў трыўмфатар Дайтоны Джэймі МакМюрэй. Ён паказаў на крузе хуткасьць 183.744 міляў за гадзіну (кола за 39.185 сэкундаў) і абыйшоў партнэра па камандзе Earnhardt Ganassi Racing Хуана Пабла Мантою (183.477 міляў/г) ў дужаньні за першую стартавую пазыцыю на гонцы [...]
09.02.2010
Фота: ESPN
У гэтым сэзоне па задумцы арганізатараў аўтамабілі сэрыі NASCAR павінны зьведаць некаторыя аэрадынамічныя зьмены. Так, было афіцыйна абвешчана, што замест задняга крыла на Car of Tomorrow ізноў зьявіцца спойлер, які выкарыстоўваўся на ранейшай мадыфікацыі сток-караў да 2007 году.
05.01.2010
Былы пілёт «Формулы-1» Нараін Карцікяян можа ў хуткім часе пачаць выступы ў NASCAR. Паводле заявы самога гоншчыка, ён ужо паўдзельнічаў у тэстах адной з каманд.
«Я правёў тэсты за Starbeast тры дні назад у Дайтоне. Пакуль нічога ня вызначана, у мяне шмат прапановаў і варыянтаў», – цытуе Карцікяяна Reuters.
26.12.2009
Пілёт НАСКАР Клінт Боўаэр ахвяраваў і прыцягнуў тысячы даляраў на карысьць свайго роднага мястэчка ў Канзасе, і зараз Эмпорыя выказала яму сваю падзяку.
Гоначная кар’ера Боўаэра пачалася з практыцы на трасе ў Flint Hills Towing на вуліцы Грэм у Эмпорыі. У сераду горад адкрыў памятны знак, дадаўшы вуліцы ганаровы назоў бульвара Клінта Боўаэра.
22.12.2009
Кэлі Эрнхард прызнаецца, што камфортна сябе адчувае на месцы суўладальніцы JR Motorsports і што менавіта яна была рухаючай сілай у справе прыняцьця ў каманду Данікі Патрык. Фота Nascar.com
Калі б гісторыя прыняла іншы паварот пару гадоў назад, чалавек, які быў ініцыятарам пераходу Данікі, мог сам стаць самой знакамітай жанчынай-гоншчыцай у Наскар. Так што несумнеўна, Кэлі Эрнхард [...]