Jeremy Mayfield

13.05.2009

Удзел Мэйфілда ў спаборніцтвах прыпынены

Упершыню пілёт Sprint Cup быў злоўлены за парушэньне новай антыдопінгавай палітыкі NASCAR.
Джэрэмі Мэйфілд, пяціразовы пераможца прэм’ер-сэрыі NASCAR, які цяпер выступае за ўласную каманду, быў безтэрмінова адхілены ад удзелу у чэмпіянаце. Па словах Джыма Хантэра, віцэ-прэзыдэнта сэрыі, 39-гадовы Мэйфілд не здолеў дапусьціцца да гонкі Southern 500.