NASCAR Беларусь » Hendrick Motorsport

На шляху да Sprint Cup 2009
Дзесяцігадовая варажнеча «формульных» сэрый CART/Champcar і IRL IndyCar сталася для амерыканскіх формул стратай часткі прыхільнікаў. Шматлікія з іх зьвярнулі сваю ўвагу на гонкі NASCAR, дзе спаборнічаюць на «сток-карах» (гэта прататыпы з маторамі V8 5,87 л). У пэлатоне з 43 машын дужаньне выключна шчыльнае, а імя пераможца невядома да самога фінішу. Акрамя гэтага, відовішчнасьць падвышаюць шматлікія аварыі. З кожным годам папулярнасць NASCAR павялічваецца і за межамі Амэрыкі.

Cтарт 61-го па ліку чэмпіянату Sprint Cup, «вышэйшага» дывізіёна NASCAR, усё бліжэй. З 2001 гады каляндар гэтага першынства складаецца з 36 заліковых этапаў. Сезон-2009 стартуе 15 лютага з «500 міль Дайтоны», самой прэстыжнай гонкі, а завершыцца 22 лістапада. 36 этапаў прымуць 22 аўтадромы. Дваццаць з іх гэта авалы, два – трасы эўрапейскага тыпу (у Сонаме і ў Уоткінс-Глэне). Авалы дзеляцца на тры выгляду: кароткія трэкі (даўжынёй ад 0,5 да 1 мілі), спідвэі (1-2 мілі) і супэрспідвэі (больш за 2 мілі).

Самы доўгі суперспидвей (2,66 мілі) знаходзіцца ў Таладэзе. На ім і на трэку ў Дайтоне (2,5 мілі), для паніжэння хуткасцяў, рухавікі машын «душацца» адмысловай абмежавальнай шайбай. Ад магутнасці матораў у 850 л. с. застаецца ледзь больш паловы, і гоншчыкі імкнуцца максымальна выкарыстаць эфект паветранага мяшка. Яны імкнуцца ехаць адной вялікай групай, што робіць дужаньне ў «абмежаваных» гонках яшчэ шчыльней.

Два самых кароткіх трэка – у Брыстолі (0,533 мілі) і ў Мартынсвіле (0,526 мілі).

Заезды NASCAR можна сьмела назваць гонкамі на цягавітасьць – у траўні ў Шарлоце пілотам Кубка Sprint маецца праехаць 970 км. Дыстанцыя большай часткі этапаў Амерыканскай сэрыі «Ле-Ман» карацей.

У 2009 году чэмпіён NASCAR Sprint Cup ужо ў сёмы раз будзе вызначаны па выніках «Пагоні за кубкам» (Chase for the Cup). Перад апошнімі дзесяццю гонкамі сезону дванаццаць лепшых пілотаў будуць зраўнаваныя ў ачках і затым разгуляюць тытул на застатніх этапах.

Несумнеўным фаварытам з’яўляецца трыўмфатар трох папярэдніх гадоў Джымі Джонсан (Jimmie Johnson) з каманды Hendrick Motorsport, выкарыстоўвалай аўтамабілі Chevrolet Impala. Джонсан і яго шэф-механік Чад Наус (Chad Knaus) заслужана лічацца ў Амерыцы лепшым дуэтам пілота і гоначнага стратэга. Не варта скідаць з рахункаў партнёра Джонсана па Hendrick Motorsport, Джеффа Гордана (Jeff Gordon), чатырохразовага чэмпіёна Sprint Cup.

Напэўна паспрабуе ўзяць рэванш леташні віцэ-чэмпіён Карл Эдвардс (Carl Edwards) з калектыва Roush Fenway Racing. У 2008-м Эдвардс правёў сэзон вельмі стабільна, але дзякуючы выдатным выступам Джонсана ў «Чейзе» тытул дастаўся яму. Дзейнічай у Кубку Sprint старая сістэма, чэмпіёнам-2008 стаў бы Карл Эдвардс. У 2009-м Карл працягне выступаць на машыне Ford Fusion.

У «рэгулярнай» частцы мінулага сэзону дамінаваў малады Кайл Буш (Kyle Busch), гоншчык каманды Joe Gibbs Racing (аўтамабіль Toyota Camry). З 26-ці першых гонак сэзону ён перамог у васьмі, а ў асабістым заліку лідыраваў з самавітай перавагай. Але праваленая «Пагоня» пазбавіла Кайлы надзей на высокія пазіцыі. Вынік – толькі дзясятае месца. У 2009-м 23-летні пілот ранейшых памылак паўтараць не мае намер.

Пакуль нельга аднесці да прэтэндэнтаў на тытул экс-пілёта Формулы-1 Хуана-Пабла Мантою (Juan Pablo Montoya). Шмат у чым менавіта калумбіец «адкрыў» NASCAR для Эўропы. Для пераможца сямі Гранаў Пры Ф-1 гэта будзе ўжо трэці поўны сэзон у NASCAR. Папярэднія ён сканчаў 20-м і 25-м. Мантоя паедзе за калектыў Earnhardt Ganassi Racing. Каманда Chip Ganassi Racing у крызісны час аб’ядналася з Dale Earnhardt Inc. У выніку гэтага зліцьця Хуан-Пабла перасядзе з былога неканкурэнтаздольным аўтамабіля Dodge Charger на чэмпіёнскую машыну Chevrolet Impala. Мантоя спадзяецца патрапіць па выніках першынства ў тузін лепшых.

У 2009-м на рэгулярнай аснове будзе выступаць у NASCAR Sprint Cup яшчэ адзін экс-пілот Формулы-1. Каманда Red Bull Racing пасадзіла за руль аднаго з сваіх «сток-караў» Toyota Camry Скота Сніду (Scott Speed), былога гоншчыка каманды Scuderia Toro Rosso F1.

Фота: NASCAR

Крыніца: auto-sport.ru