05.01.2010
Былы пілёт «Формулы-1» Нараін Карцікяян можа ў хуткім часе пачаць выступы ў NASCAR. Паводле заявы самога гоншчыка, ён ужо паўдзельнічаў у тэстах адной з каманд.
«Я правёў тэсты за Starbeast тры дні назад у Дайтоне. Пакуль нічога ня вызначана, у мяне шмат прапановаў і варыянтаў», – цытуе Карцікяяна Reuters.
01.12.2009
Як адзначалася, Ярна Трулі нядаўна правёў шэраг тэстаў у NASCAR у складзе каманды Майкла Ўолтрыпа. Італьянец быў задаволены выпрабаваньнямі, а таксама паведаміў, што бліжэйшым часам ён абвесьціць аб сваіх плянах на будучыню.
22.11.2009
Пілёт Формулы 1 і каманды Red Bull Сэбасц’ян Фэтэль упершыню наведаў этап сэрыі NASCAR.
Фэтэль пабываў на Homestead-Miami Speedway у Маямі, каб паглядзець гонку сэрыі Nationwide. Таксама немец сустрэўся са сваім былым калегам Хуанам-Пабла Мантояй.