NASCAR Беларусь » Earnhardt Ganassi

Джымінатар вяртаецца!
Фото: Todd Warshaw/Getty Images

У мінулую нядзелю Джымі Джонсан перамог ужо ў другім з першых трох этапаў Кубку, і калі перамагчы ў папярэдняй гонцы яму дапамог удала праведзены піт-стоп, гэтым разам ніякіх сумневаў няма: пачатак сэзону для Джымі складаецца вельмі ўдала. Напрошваюцца пэўныя аналёгіі: у мінулым сэзоне Джонсан пачаў сэзон далёка ня так удала, але, тым ня менш, здолеў цягам сэзону скараціць адставанне ад супернікаў, патрапіць у Чейз і пераканаўча выйграць чарговы чэмпіянат. Что ж будзе зараз, калі Джымбот (як яго ў апошні час жартам клічуць нядобразычліўцы за, як ім здаецца, залішне бездакорны і абыякавы гоначны стыль) пачынае з двух перамог у трох гонках?

3-і этап Кубку NASCAR  – Shelby American – прайшоў на трэку Las Vegas Motor Speedway, насуперак прагнозам аб паніжэньні наведвальнасці гонак NASCAR, пры перапоўненых трыбунах: на гонцы прысутнічала каля 150 тысяч заўзятараў.

З першых колаў гонку ўзначаліў партнэр Джонсана па камандзе Hendrick Motorsports і таксама 4-разовы ўладальнік Кубка Джэф Гордан, – ён жа быў і адным з асноўных прэтэндэнтаў на перамогу. Можна нават сказаць, што Гордан дамінаваў вялікую частку гонкі: ён правёў на першым месцы 218 з 267 колаў. Аднак за 34 колы да фінішу каманда Гордана прыняла рашэньне падчас піт-стопа зьмяніць толькі два кола, тады як на машыне Джонсана змянілі ўсе чатыры, што, як высвятлілася, вызначыла зыход гонкі. З-за больш доўгага піт-стопа Джонсан страціў толькі адну пазіцыю адносна Гордана і выйшаў на рэстарт на 3-ім месцы, і амаль адразу вярнуў сабе месца непасрэдна за лідарам.

Гордан з усіх сіл спрабаваў абараніць сваё лідарства, і на некаторы час на трэку разгарнулася цікавае пазыцыйнае дужанне. Але ўсё ж, відавочная перавага ў хуткасьці дазволіла Джонсану за 16 колаў да фінішу ўзначаліць гонку і атрымаць другую перамогу запар, а Гордан прапусціў наперад яшчэ і нястрымнага Кевіна Гарвіка, які зноў, як і тыдзень назад, прыйшоў да фінішу усьлед за Джонсанам. І зараз, дзякуючы стабільна высокім вынікам ва ўсіх апошніх гонках, менавіта Гарвік зьяўляецца лідарам агульнага заліку.

Адным з самых запамінальных момантаў гонкі стала сутыкненьне двух напарнікаў з каманды Earnhardt Ganassi Racing: Джэймі Макмюрэй, ідучы ў драфце ззаду Хуана-Пабла Мантоі, дапусціў памылку і ўрэзаўся ззаду ў машыну калюмбійца. Машыну Мантоі разгарнула папярок трасы, рушыла ўслед непазьбежнае сутыкненьне з машынай Джэймі, і на гэтым гонка скончылася для абодвух. Адразу пасіля гонкі Макмюрэй прынёс свае прабачэньні напарніку, які, як кажуць, спачатку быў проста ў шаленстве. Зрэшты, як прызнаўся сам Мантоя, інцыдэнт вычарпаны.

А для Джымі Джонсана гэтая перамога стала ўжо 49-ай у кар’еры. Наступная стане юбілейнай, 50-ай. Цікава, як доўга нам засталося чакаць? Шматлікія аналітыкі асьцерагаюцца, што гэты сэзон будзе мала чым адрознівацца ад папярэдняга ў пляне дамінавання Джонсана і каманды Hendrick у цэлым. Калі так, то ўжо на наступным тыдні Джымі можа адсьвяткваць свой вялікі юбілей: шанцы на гэта досыць вялікія. Праблема ў тым, што акрамя яго і яго каманды гэта сапраўды вялікае дасягненьне ці наўрад хтосьці ацэніць па вартасьці: занадта шмат асьцярог у апошні час выклікае яго дамінаваньне ў адмыслоўцаў і фанатаў гонак, якія жадалі бы для разнастайнасьці ўбачыць першым на фінішы кагосьці яшчэ.

Аляксандр Тундакоў

Мантоя: «Каманда чакае ад мяне трапленьня ў тузін лепшых»
Пераможца сямі Гран Пры Формула-1, Хуан-Пабла Мантоя (Juan Pablo Monoya), рыхтуецца да свайго трэцяга поўнага сезону ў амерыканскім чэмпіянаце сток-караў NASCAR Sprint Cup.

Калумбіец пакінуў каманду Ф-1 McLaren у сярэдзіне 2006 года, падпісаўшы кантракт з калектывам Chip Ganassi Racing на выступы ў гонках NASCAR.

У сезоне-2007 Мантоя пяць разоў патрапіў у дзясятку лепшых, адзін раз выйграў (на «неавальнай» трасе ў Сономе) і фінішаваў другім у Індыянапалісе. Па выніках чэмпіянату ён заняў 20-е месца. А вось 2008-й склаўся для калумбійца складаней: тры трапленьні ў TOP-10, адно другое месца (на супэрсьпідвэе ў Талладеге) і 25-я пазіцыя ў выніковай класіфікацыі.

У маючым быць розыгрышы Кубка Sprint каманда і Мfнтоя разлічваюць падужацца за тытул. Для гэтага ім трэба па выніках першых 26-ці гонак патрапіць у тузін лепшых, каб на 10-ці фінальных этапах удзельнічаць у «Пагоні за кубкам» (Chase for the Cup).

«Каманда жадае, каб я і Марцін Труэкс дужаліся ў першых шэрагах і прэтэндавалі на ўдзел у «пагоні». Я думаю, што сёлета гэта будзе рэальна. Спадзяюся, у будучыні сезоне не будзе складанасцяў, як у мінулым: зьмен шэф-механікаў і іншых непрыемнасьцяў», – сказаў Хуан-Пабла ў інтэрв’ю брытанскаму часопісу Autosport.

Каб перажыць фінансавы крызіс каманда Chip Ganassi Racing аб’ядналася з Dale Earnhardt Inc. Зараз калектыў будзе звацца Earnhardt Ganassi Racing, і замест аўтамабіля Dodge Charger Мантоя паедзе на Chevrolet Impala, чэмпіёнскай машыне двух апошніх гадоў.

Фота: NASCAR

Крыніца: auto-sport.ru