Carl Edwards

22.02.2010

МакМюрэй на поўле, а будучы бацька Карл Эдвардс не адыходзіць ад тэлефона ў чаканьні званка

Джэймі МакМюрэй стаў уладальнікам Coors Light Pole Award за Auto Club 500. Фота Getty Images
Уладальнікам поўла стаў трыўмфатар Дайтоны Джэймі МакМюрэй. Ён паказаў на крузе хуткасьць 183.744 міляў за гадзіну (кола за 39.185 сэкундаў) і абыйшоў партнэра па камандзе Earnhardt Ganassi Racing Хуана Пабла Мантою (183.477 міляў/г) ў дужаньні за першую стартавую пазыцыю на гонцы [...]

26.11.2009

Агляд вынікаў сэзону 2009 NASCAR Sprint Cup

Такім чынам, пераможцам сэзону 2009 стаў Джымі Джонсан, які заваяваў гістарычны чацьверты тытул ў чатырох паслядоўных сэзонах. Да апошняга моманту цяплілася надзея ў Марку Марціне, вэтэране гонак НАСКАР (гэта быў яго 27 сэзон у Sprint Cup, дэбют у якасьці пілёта/уладальніка адбыўся ў далёкім 1981 годзе). Нажаль, за такую багатую кар’еру Марк так і ня стаў [...]

22.11.2009

Кайлу і цэлага Nationwide’а мала

Кайл Буш выйграў сэрыю Nationwide, калі над трасай Ford 300 ускінуўся зялёны сьцяг, і Кайл жа пакінуў Карла Эдвардса назіраць за сваім заднім бамперам ў фінішным павароце, каб выйграць гонку ў дзявяты раз у сэзоне! Віншуем!

22.11.2009

Live: заключная гонка сэрыі Nationwide

Кайл Буш датэрмінова заваяваў тытул чэмпіёна 2009 Nationwide Series, маючы перад апошняй гонкай зачын у 190 пойнтаў. Тым ня менш, гонка Ford 300 ня будзе лёгкай для супернікаў Кайла: яна ў гэтую хвіліну ідзе поўным ходам, і Кайлаў Буш ідзе наперадзе, сьледам за ім Карл Эдвардс. Працягваем сачыць за прамой трансляцыяй!

20.11.2009

Live: пянтічная практыка Cup Series

Карл Эдвардс на гэта раз абараняе званьне пераможцы гонкі на Homestead-Miami Speedway. Тым ня менш, нядзельная гонка апынецца для яго апошнім шанцам у гэтым сезоне першым перасекчы фінішную лінію. Пілоты выедуць на трэк у 11:30 a.m. ET для практыкі, перш чым кваліфікацыя пачнецца ў 3 p.m.
Фота Nascar.com